Skip to main content

Лепш спытаць, чым памыляцца...: каляда альбо душпастырскі візіт

koldaАд свята Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях традыцыйна адбываецца каляда, якую Касцёл афіцыйна называе душпастырскім візітам, падчас якой душпастыр мае магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з жыццём сваіх вернікаў, з умовамі, у якіх яны жывуць, а таксама са станам іх рэлігійнага жыцця.

Не трэба блытаць каляду з нейкай формай магіі ці з касцёльнай падатковай інспекцыяй. Каляда з’яўляецца супольным усведамленнем вернікамі і душпастырамі рэлігійнай сітуацыі кожнай сям’і, а таксама прыкладаннем намаганняў для таго, каб у кватэры знаходзілася Божае бласлаўленне.

Аб духоўнай і рэлігійнай культуры каляды сведчаць адпаведны парадак у кватэры, выключаны тэлевізар, радыё ці камп’ютар, а таксама прысутнасць усіх членаў сям’і падчас супольнай малітвы ў адпаведна падрыхтаваным для гэтага пакоі. Стол павінен быць засланы белым абрусам. На ім павінен стаяць крыж, свечкі, пасудзіна з асвечанай ці падрыхтаванай да асвячэння вадой, крапіла і Святое Пісанне.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 22.01.2012.