Skip to main content

Урачыстасць у гонар св. Язафата адбылася з удзелам біскупа Гродзенскага ў Сапоцкіне

sapockino uraczystosc 1812 лістапада ў парафіі ў Сапоцкіне адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Язафата Кунцэвіча. На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія парафіяне і духавенства.

Узначаліў Імшу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

sapockino uraczystosc 10

Пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных, падкрэсліў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян. Таму пробашч заклікаў вернікаў да малітвы за адзінства і мір паміж народамі і ў кожнай сям’і.

У гаміліі пробашч гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) а. Анджэй Ядкоўскі CSsR заахвоціў сапоцкінскіх парафіян, каб яны на ўзор свайго апекуна моцна трывалі ў веры і давалі яскравае сведчанне іншым людзям.

Імша завяршылася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту і эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі