Skip to main content

У Вішневе памаліліся за памерлых святароў дэканату

wisznewa 514 лістапада ў парафіі св. Юды Тадэвуша ў Вішневе адбылася малітва за памерлых святароў Смаргонскага дэканату, да якога належыць гэтая парафіяльная супольнасць. На сустрэчу запрасіў новы смаргонскі дэкан ксёндз Антон Казлоўскі.

На пачатку святой Імшы кожны з пробашчаў парафій Смаргоншчыны зачытаў імёны сваіх папярэднікаў, якія служылі Богу і людзям у гэтых парафіях.

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB прамовіў казанне аб патрэбе малітвы за духавенства, якое адышло да Пана Бога.

Таксама 4 снежня ў 12 гадзін у вішнеўскай парафіі адбудзецца Імша за яе шматгадовага пробашча кс. Юзафа Кіселя ў 20-ю гадавіну яго смерці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: кс. Міхал Радзевіч SDB