
Пачуць гэтыя калектывы ў Гродне можна нячаста, бо музыкі шмат выязджаюць з канцэртамі. Сярод традыцыйных і вядомых калядак хор заспяваў дзве на іспанскай мове, пра якія распавяла кіраўніца хору Алена Саковіч:
– Першая калядка пра тое, як Марыя і Юзаф едуць у Бэтлеем, дзе нараджаецца Езус. Другая з’ўяляецца аналагам польскай калядкі “Mędrcy świata, monarchowie”. Спадарства пачуе, як у іспанцаў каралі ідуць за зоркай і шукаюць Езуса.
Паслухаць калядкі пасля св. Імшы засталося даволі шмат ахвотных. Слухачы настолькі цёпла і шчыра віталі хор і ансамбль, што апошнюю песню канцэрта музыкам давялося спяваць двойчы.
Увечары хор “Sursum Сorda” і ансамбль “Art-Azart” прадставілі свой калядны канцэрт у францішканскім касцёле.