
На працягу пяці дзён маладыя хрысціяне з розных краін, розных хрысціянскіх канфесій, якія размаўляюць на розных мовах, аб’ядналіся ў малітве і шукалі агульныя асновы веры для далейшага жыцця і хрысціянскага служэння.
Успаміны, уражанні, радасць ад малітвы, новыя знаёмствы, духоўнае ўзрастанне, вельмі шчырыя, добрыя і адкрытыя сэрцы берлінцаў – гэта, напэўна, толькі частка таго, што можна выказаць або напісаць. Незалежна ад узросту ці прыналежнасці да Царквы, адчувалася еднасць падчас малітваў, размовы, разважанняў і проста маўчання. Божае слова гучала на ўсіх мовах. Яно было блізкім кожнаму, хто хацеў яго пачуць, хто хацеў да яго дакрануцца, прыняць сваім сэрцам і жыць згодна з Божымі запаведзямі.
Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 22.01.2012.