Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў набажэнствы ўрачыстасці Усіх Святых у Адэльску

2 Лістапада 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 02 Лістапада 2022

adelsk 3Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч правёў урачыстасць Усіх Святых на сваёй малой радзіме ў Адэльску. Удзень 1 лістапада ён цэлебраваў Імшу ў адэльскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі. Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк.

У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч прапанаваў шукаць адказу на пытанне “як стаць святым?” у васьмі благаслаўленнях Езуса, якія прадстаўляюць восем дарог дасягнення святасці.

Таксама ён заўважыў, што святымі становяцца не ў небе, а на зямлі праз цнатлівае жыццё і добрыя ўчынкі. Іерарх адзначыў, што святасць – не прывілея некаторых, а абавязак і Божая воля для кожнага чалавека, усе пакліканы да святасці і кожны можа дасягнуць яе.

adelsk 1

“Ніхто з нас не павінен быць Тэрэзай з Лізьё, Папам Янам Паўлам ІІ ці Томасам Морам. Мы павінны заставацца самімі сабой, але ў той жа час дазволіць Богу дзейнічаць у нас з мэтай нашага духоўнага ўдасканалення, – падкрэсліў арцыбіскуп. – Прыклад святых – пасланне, што кожны з нас можа стаць святым, бо ўсе святыя былі звычайнымі людзьмі, жыццё якіх характарызавалася любоўю да Бога і людзей”.

Гамілію іерарх завяршыў малітвай да ўсіх святых з просьбай выпрасіць ласку, каб незвычайнае святло Божай любові заззяла праз кожнага з нас у прасякнутым духам зла свеце.

У той жа дзень вечарам арцыбіскуп узначаліў на адэльскіх могілках малітоўную працэсію за памерлых і цэлебраваў Імшу ў іх інтэнцыі. Традыцыйна там збіраецца вялікая колькасць людзей, дзякуючы чаму набажэнства становіцца сапраўдным святам памерлых.

У гаміліі іерарх звярнуў увагу, што ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых падкрэсліваюць праўду нашай веры аб еднасці святых: жывыя, святыя ў небе і чыстцовыя душы належаць да Касцёла як Містычнага Цела Езуса.

Як нагадаў арцыбіскуп, мы верым у чатыры апошнія рэчы: смерць, Божы суд, неба або пекла. Сярод іх няма чыстца, бо чысцец – частка неба, дзверы ў якое яшчэ зачыненыя, і чыстцовыя душы павінны чакаць ачышчэння. Ім можа дапамагчы наша малітва, якая з’яўляецца актам міласэрнасці для іх і нас, бо і нам калісьці будзе патрэбная дапамога.

adelsk 6

“Што б нам сказалі памерлыя, калі б маглі сёння стаць перад намі?” – задаў пытанне іерарх і адказаў на яго наступным чынам: па-першае, яны дзякавалі б Богу за ўсё, што даў ім, дзякавалі бацькам, братам, сёстрам, сваякам і сябрам за ўсё добрае, што ім зрабілі; па-другое, шкадавалі б за грахі, нявернасць хрысціянскаму пакліканню, адсутнасць любові да Бога і бліжняга і падобнае; па-трэцяе, заклікалі б любіць Бога і бліжніх, бо любоў – галоўны закон, паводле захавання якога Пан будзе нас судзіць.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што ўдзячнасць Богу, любоў да Яго і бліжняга, жаль за грахі – “віза” ў неба, і заклікаў вернікаў малітвамі, святой Камуніяй і адпустамі паставіць гэтую “візу” ў “духоўных пашпартах” нашых памерлых, каб яны ўвайшлі ў радасць неба.

adelsk_1 Download adelsk_1
adelsk_2 Download adelsk_2
adelsk_3 Download adelsk_3
adelsk_4 Download adelsk_4
adelsk_5 Download adelsk_5
adelsk_6 Download adelsk_6
adelsk_7 Download adelsk_7

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 02 Лістапада 2022
Абноўлена 02 Лістапада 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя