Skip to main content

Mалітва аб супакоі адбылася ў тракельскім санктуарыі

trok molitwa 322 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася малітва ў інтэнцыі супакою.

Шматлікія пілігрымы і мясцовыя парафіяне падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту прасілі асабістага супакою, супакою ў сем’ях і ва ўсім свеце.

trok molitwa 5

Малітву ўзначаліла сястра Кацярына Бучынская, кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі супакою.

На Эўхарыстыі вернікі прасілі Бога, які даў нам запаведзь любові як галоўны прынцып жыцця, каб усе людзі на зямлі сталі руплівымі будаўнікамі салідарнага свету, у якім любоў ператварае ўзброеныя канфлікты ў супакой, а цывілізацыю смерці – у цывілізацыю жыцця.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі