Skip to main content

Канфірмацыя адбылася ва ўспамін св. Францішка ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

bezmowanie 74 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Францішка Асізскага, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Маці Божай Анёльскай у Гродне, дзе служаць айцы францішкане.

У касцёле, куды 100 гадоў таму прыбыў на служэнне св. Максімільян Марыя Кольбэ, іерарх цэлебраваў урачыстую Імшу.

На Эўхарыстыі група моладзі прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

bezmowanie 8

Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі а. Сяргей Мігун OFM Conv. Святар адзначыў, што літургічны ўспамін бедняка з Асізі для францішканскай сям’і з’яўляецца вялікім днём, калі яго духоўныя сыны і дочкі ўглядаюцца ва ўзор яго жыцця і хочуць зноў запаліць у сабе агонь Божай любові.

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай курыі кс. канонік Юрый Марціновіч засяродзіў увагу на тым, што св. Францішак, нягледзячы на адмаўленне ад матэрыяльных дабротаў і маёмасці свайго бацькі, быў заўсёды багаты Богам, дзелячыся з іншымі мірам і дабром.

На заканчэнне Эўхарыстыі маладыя людзі, якія прыступілі да сакрамэнту канфірмацыі, падзякавалі ўсім тым, хто рыхтаваў іх да гэтай падзеі. Асаблівую падзяку яны выказалі сястры Валерыі за катэхізацыю, а таксама сваім душпастырам за клопат і духоўную апеку.

У сваю чаргу біскуп Аляксандр Кашкевіч папрасіў моладзь быць па прыкладзе святога бедняка з Асізі яскравым знакам для свету, як любіць Бога і паважаць іншага чалавека.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Баляслаў Гавецкі