Skip to main content

Вернікі Лідскага дэканату здзейснілі пілігрымку ў Баруны

barynu 41 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, вернікі Лідскага дэканату са сваімі душпастырамі, у агульнай колькасці каля 300 чалавек, здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат).

Пілігрымка прайшла ў межах духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя з часу вяртання ў Баруны цудадзейнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. Юбілей будзе адзначацца 14-15 кастрычніка.

У санктуарыі пілігрымы мелі магчымасць памаліцца перад цудадзейным абліччам Суцяшальніцы Засмучаных, выказаць Ёй падзяку, папрасіць аб дапамозе. Яны ўдзельнічалі ў святой Імшы і Марыйным набажэнстве.

На заканчэнне пілігрымкі кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч падзякаваў вернікам за прыбыццё, а таксама запрасіў да ўдзелу ў блізкіх юбілейных урачыстасцях.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі