
У назарэтанскай фармацыі, якая існуе ўжо трэці год, удзельнічаюць і дарослыя, і дзеці. Сёлета агульнымі намаганнямі ўдзельнікаў быў падрыхтаваны “Калядны спектакль Анёла Тэафіла”. Выступ адбыўся ў Каталіцкім моладзевым цэнтры ў Смаргоні, куды прыйшло шмат парафіян разам з айцамі салезіянамі. Сем’і перадалі галоўную думку Раства ў нашыя дні – Бог чакае кожнага і, нягледзячы на жыццёвыя праблемы і занятасць, кліча да Сябе. Толькі Ён можа даць радасць, сілы і сапраўднае шчасце.