Skip to main content

Дапамогу ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з маламаёмных сем’яў арганізавалі ў лідскай Фары

skola 1У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) завяршылася акцыя па дапамозе ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з маламаёмных і шматдзетных сем’яў.

У межах акцыі для дзяцей з гэтых сем’яў было сабрана мноства ручак, алоўкаў, сшыткаў, лінеек, пеналаў і іншых рэчаў, патрэбных у навучанні.

skola 2

Арганізатары акцыі дзякуюць усім, хто прымаў у ёй удзел, і моляцца за людзей, якія ўклалі свае сілы і сродкі для дапамогі школьнікам у новым навучальным годзе.

skola 3

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі