Зала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі.
Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.
Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ў Харватыі, прыбыў 11 кастрычніка таго ж года.