У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі св. Міхала Арханёла, быў арганізаваны адпачынак для дзяцей, прысвечаны благаслаўлёнаму Карло Акуцісу.
Як паведамляе sdb.by, на адпачынку дзеці даведаліся пра сайт Карло Акуціса, прысвечаны эўхарыстычным цудам, вучыліся карыстацца інтэрнэтам без шкоды і працягваць руку дапамогі адзін аднаму.
Таксама ў дні адпачынку дзеці мелі магчымасць наведваць гурткі, гуляць і штодзённа ўдзельнічаць у святой Імшы. Акрамя гэтага, яны здзейснілі падарожжа ў Залессе і Маладзечна.