29 жніўня ў Слоніме адбыўся 18-ы турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ, у якім прынялі ўдзел дзеці і моладзь з розных каталіцкіх парафій.
У агульнай колькасці каманд было 17. Здалёк прыехала каманда з Глыбокага.
Турнір пачаўся Імшой пры слонімскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў кс. Алег Зямчонак. У гаміліі ён адзначыў, што заўсёды трэба шукаць магчымасці дапамагчы іншаму чалавеку падняцца, як бы моцна той ні ўпаў, і гэта датычыцца не толькі спартыўных спаборніцтваў, а найперш пілігрымавання ў гэтым свеце.
Пасля Імшы пачаліся спаборніцтвы. Матчы паўфіналу і за прызавыя месцы праходзілі ў бескампраміснай барацьбе, не аднойчы толькі серыя пенальці давала магчымасць вызначыць пераможцу.
Пераможцамі малодшай групы (8-11 класы) стала каманда парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, пераможцамі старэйшай группы (ад 17 гадоў) – каманда парафіі св. Піо ў Гродне.
Лепшы гулец турніру ў групе А – Максім Палубятка (парафія Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах), лепшы гулец у групе В – Уладзімір Казачэнка (парафія святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў, у Лаздунах).
Кожны ўдзельнік у канцы турніру атрымаў памятныя падарункі ад яго галоўнага спонсара Баляслава Івашкі.
Арганізатарам мерапрыемства быў кс. Артур Малафей. Падчас турніру і ў яго падрыхтоўцы дапамагала група валанцёраў.
Агульныя вынікі турніру (месцы каманд):
Малодшая група:
1. Ліда (парафія Святой Сям’і)
2. Масты
3. Воранава
4. Германішкі
5. Гродна – Альшанка
6. Гродна – св. Піо
7. Гродна – Дзевятоўка
8. Гродна – Вішнявец
9. Баранавічы (парафія Узнясення Святога Крыжа)
Старэйшая група:
1. Гродна (св. Піо і Аўгустовак)
2. Лаздуны
3. Гродна – Дзевятоўка
4. Гродна – Вішнявец
5. Баранавічы (парафіі Маці Божай Фацімскай, св. Зыгмунда, св. Яна Паўла ІІ)
6. Германішкі
7. Сапоцкін
8. Глыбокае
Аліна Пяценка