Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і Кангрэгацыя Сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі паведамляюць, што 27 жніўня ў Любані (Польшча) ва ўзросце 84 гадоў, з якіх 61 споўніўся з часу яе манаскага паклікання, адышла ў вечнасць сястра Цэцылія Цесляк з гэтай кангрэгацыі.
З 1995 па 2004 гг. сястра Цэцылія служыла ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад). За гэты час яна ўвайшла ў гісторыю не толькі парафіі, дзе з вялікай адданасцю служыла дзецям, моладзі і ўсім вернікам, але і ў гісторыю Гродзенскай дыяцэзіі.
Пахаванне адбудзецца 31 жніўня ў санктуарыі бл. Эдмунда Баяноўскага пры Генеральным доме Сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любані.
Пачатак святой Імшы ў 11 гадзін па польскім часе.
Дзякуючы за дар жыцця сястры Цэцыліі і яе адданае служэнне ў Касцёле на Гродзеншчыне, даручаем яе душу Божай міласэрнасці, каб Добры Бог адарыў яе жыццём вечным.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...