
На св. Імшах клерыкі зачытаюць ліст рэктара кс. Юзафа Станеўскага на свята Аб’яўлення Пана, у якім сярод іншага рэктар зазначае: “Сёння […] прыходзіць да вас клерык Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне, каб разам з вамі пакланіцца Божаму Дзіцяці, каб падкрэсліць адзінства нашых сэрцаў і жаданняў, каб насталі супакой і згода на зямлі сярод людзей добрай волі. Ён робіць гэта ад імя ўсёй семінарыі. Сёння мы хочам таксама падзякаваць за вашыя малітвы і ахвяры. Мы хочам быць з вамі і разам ісці шляхам малітвы і пакуты, прыняць праўду аб Божым Нараджэнні. Мы верым таксама, што дзеці і моладзь вашай парафіі, бачачы клерыка, які ідзе шляхам свайго святарскага паклікання, убачаць ясны знак і прыклад адважнага ахвяравання свайго жыцця Богу.”
Са свайго боку, клерыкі ВДС абяцаюць малітву ў інтэнцыі вернікаў, якія падтрымліваюць семінарыю. У свята Ахвяравання Пана 2 лютага ў семінарыйнай капліцы будзе адпраўленая святая Імша за ахвярадаўцаў і сябраў семінарыі.
Акрамя гэтага, семінарыйны гурт “AVE” выступіць з канцэртамі ў некалькіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі:
6 студзеня – у Смаргоні ў касцёле св. Міхаіла Арханёла
7 студзеня – падчас каляднага фестываля хрысціянскай музыкі ў Астраўцы
8 студзеня – у касцёле свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
Запрашаем усіх на канцэрты!