Skip to main content

Пра адказнасць разважалі міністранты лідскай парафіі на рэкалекцыях у Няцечы

nececz 7Міністранты лідскай парафіі Святой Сям’і прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія прайшлі ў Няцечы ў будынку дзіцячага лагеру “Caritas”.

На рэкалекцыях падымаліся тэмы паводзін і адказнасці міністрантаў. На працягу трох дзён міністранты разам са святаром і семінарыстам разважалі над Божым словам, дзяліліся сваімі думкамі пра яго.

nececz 4

Кожны дзень пачынаўся святой Імшой – галоўнай часткай хрысціянскага жыцця. Таксама хапала шматлікіх гульняў, праглядаў фільмаў. У канцы дня былі адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец, што паглыбляла духоўную сувязь хлопцаў з Хрыстом і напаўняла сіламі на наступны дзень.

За час рэкалекцый міністранты паглыбілі сваё духоўнае жыццё і сяброўскія ўзаемаадносіны.

Яраслаў Казлоўскі