Skip to main content

Сястра Даніэля з Мастоў прынесла першыя манаскія абяцанні ў супольнасці назарэтанак

sluby 26 жніўня, у свята Перамянення Пана, у Чэнстахове (Польшча) дзве сястры законныя Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта (назарэтанкі) прынеслі першыя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці.

Сярод іх была сястра Даніэля з Гродзенскай дыяцэзіі, якая паходзіць з парафіі Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах.

sluby 1

На ўрачыстасці сабраліся сёстры гэтай супольнасці з Беларусі на чале з настаяцельніцай Беларускай правінцыі назарэтанак с. Філатэяй Ціхановіч, сёстры з Польшчы, духавенства, родныя і знаёмыя навіцыятак. Прысутнічала таксама генеральная настаяцельніца кангрэгацыі с. Анжэла Мары.

sluby 3

Узначаліў Эўхарыстыю, на якой былі прынесены абяцанні, дапаможны біскуп Чэнстахоўскай архідыяцэзіі Анджэй Пшыбыльскі.

Жадаем маладой беларускай законніцы і далей супрацоўнічаць з Божай ласкай, а Пан, якому яна даверылася і даручыла сваё жыццё, няхай вядзе яе сваімі сцежкамі і дазволіць заўсёды мець радасць у вачах.

sluby 5

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі