Пробашч катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне кс. канонік Ян Кучынскі ўзяў удзел у абрадзе благаслаўлення гродзенскіх падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі.
Разам з ім, як паведамляе prodromos.by, у абрадзе ўдзельнічаў праваслаўны святар – іерэй Віктар Калацкі.
Падчас акраплення святой вадой памяшкання, аўтамабіляў і ўсіх прысутных прамаўляліся малітвы за медыцынскіх работнікаў. Прысутныя медработнікі і вадзіцелі выказалі духавенству ўдзячнасць за малітвы і падтрымку.
Абрад благаслаўлення быў знакам увагі і клопату Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы аб тых, хто прысвяціў сябе служэнню людзям і абароне іх здароўя.