Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці вернікам парафіі ў Парэччы

parecza 1018 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Захад).

На Эўхарыстыі, якая цэлебравалася ў інтэнцыі ўсёй парафіі, іерарх удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці старэйшай моладзі і старэйшым вернікам парафіі.

Яны былі адпаведным чынам падрыхаваны да прыняцця сакрамэнту, шэраг дзён удзельнічаючы ў слуханні Божага слова і супольнай малітве, а таксама прыступіўшы да сакрамэнту пакаяння і паяднання.

Усіх прысутных у прыгожай старадаўняй святыні прывітаў пробашч парафіі кс. Павел Урбан. Ён выказаў надзею, што дары Духа Святога ў канфірмацыі прычыняцца да ўзрастання веры яго парафіян і да таго, каб яны з яшчэ большай актыўнасцю ўдзельнічалі ў жыцці парафіі.

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Юрый Марціновіч казаў пра важнасць адкрыцця на дзеянне Духа Святога, адзначыўшы, што тады чалавек становіцца лепшым сам і становіцца лепшым яго найбліжэйшае атачэнне.

parecza 1

Святар падкрэсліў, што з прыняццем сакрамэнту канфірмацыі чалавек бярэ на сябе вялікі абавязак, а таксама канкрэтную задачу: занесці сучаснаму свету плады Духа, такія, як любоў, дабрыня, лагоднасць, мір і іншыя.

На заканчэнне Імшы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, падсумоўваючы ўрачыстасць, адзначыў важнасць у жыцці кожнага малітвы, якая дазваляе чалавеку заўсёды быць дзіцём Бога і цешыцца Яго дарамі і ласкамі.

Іерарх заахвоціў тых, хто стаў у гэты дзень узбагачаны сямю дарамі Духа, быць і далей святлом свету і соллю зямлі, імкнуцца праз свае словы і ўчынкі да святасці, да якой кожнага кліча Езус Хрыстус.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі