Skip to main content

Дзеці з Варнян, Міхалішак і Кямелішак здзейснілі пілігрымку ў Гудагай пасля Першай Камуніі

deci 1У санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) пілігрымуюць дзеці, якія сёлета ўпершыню прынялі ў свае сэрцы Езуса ў святой Камуніі. Для іх гэта нагода выказаць удзячнасць Найсвяцейшай Маці, даверыць Ёй сваё далейшае жыццё і жыццё сваіх блізкіх.

У апошні час санктуарый наведалі дзеці з трох парафій Астравецкага дэканату. Разам са сваімі святарамі, катэхеткамі і бацькамі ў Гудагай прыбылі дзеці з парафій св. Юрыя, мучаніка, у Варнянах, св. Міхала Арханёла ў Міхалішках і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кямелішках.

На заканчэнне пілігрымкі дзеці прынялі кармэліцкія шкаплеры.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: a. Аркадзь Куляха OCD