Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Ва ўрачыстасць Божага Цела адбылася Эўхарыстычнaя працэсія па вуліцах Гродна

17 Чэрвеня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 17 Чэрвеня 2022

bozae celo 5216 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, у Гродне пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй каранавірусу, прайшла Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада.

Спачатку ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

На малітве сабраліся вернікі з усіх гродзенскіх парафій разам са святарамі і законнымі сёстрамі. Прысутнічала шмат дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Камуніі.

bozae celo 23

У гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч падкрэсліў, што ўрачыстасць Божага Цела – нагода абудзіць сваю веру ў тое, што ў маленькай белай Гостыі, змешчанай у манстранцыі, якую нясуць у працэсіі вуліцамі горада, да людзей насустрач выходзіць Езус Хрыстус – жывы і сапраўдны.

“Гэта той самы Хрыстус, які калісьці хадзіў па палестынскіх дарогах, вучыў, аздараўляў, вызваляў з моцы злога духа, чыніў іншыя цуды і знакі, а потым быў выдадзены, катаваны, памёр на крыжы і на трэці дзень уваскрос”, – дадаў іерарх.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што кожны раз, калі цэлебруецца святая Імша, ажыццяўляецца – значыць становіцца рэчаіснасцю, прысутнай тут і цяпер, амаль датыкальнай, хоць і схаванай у сакрамэнтальных знаках – тая самая Ахвяра Езуса Хрыста, прынесеная за нас на крыжы.

 Па словах біскупа, “праз Эўхарыстыю мы ўжо тут, на зямлі, носім у сабе задатак несмяротнасці, бо ўдзельнічаем у Ахвяры Езуса Хрыста, якая нас вызваліла ад смерці вечнай”.

Далей іерарх казаў пра тое, што ў працэсіі Божага Цела Пан Езус выходзіць насустрач чалавеку са сваёй бясконцай любоўю, “калі нясем Яго ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, Ён уваходзіць у нашу рэчаіснасць, мінае дамы вернікаў і няверуючых, старанных і абыякавых, мінае крамы і ўстановы, гатэлі, школы і бальніцы, месцы, у якіх праходзіць жыццё звычайных, слабых, грэшных людзей, каб несці ім сваё благаслаўленне”.

“Дык пойдзем жа з радасцю, ведаючы, што маем Бога блізкага і поўнага любові, для якога мы важныя, якога варта любіць і які дапамагае нам любіць іншых”, – заахвоціў біскуп.

Пасля літургіі распачалася працэсія вуліцамі горада. Па традыцыі яна мела чатыры прыпынкі: каля катэдральнага, пабрыгіцкага, пабэрнардынскага касцёлаў і скончылася каля францішканскага касцёла.

На кожным прыпынку гучалі ўрыўкі з Евангелля. З прычыны таго, што ў горадзе над Нёманам жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, Евангелле чыталася на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, літоўскай і англійскай.

Працэсію ўпрыгожылі музычным суправаджэннем дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча i духавы аркестр, зрабіўшы яе больш урачыстай, што спрыяла яе адпаведнаму перажыванню.

На заканчэнне працэсіі на ўзгорку ля францішканскага касцёла біскуп Кашкевіч падзякаваў прысутным за ўдзел і супольную малітву. Асабліва падзякаваў ён усім, хто ўзяў на сябе справу арганізацыі гэтай урачыстасці.

bozae celo 44

Словы ўдзячнасці іерарх выказаў таксама ўладам горада Гродна за прыхільнасць у правядзенні працэсіі, супрацоўнікам міліцыі, хуткай дапамогі і ўсім, хто клапаціўся пра тое, каб святкаванне прайшло годна і бяспечна.

bozae_celo_21 Download bozae_celo_21
bozae_celo_22 Download bozae_celo_22
bozae_celo_23 Download bozae_celo_23
bozae_celo_24 Download bozae_celo_24
bozae_celo_25 Download bozae_celo_25
bozae_celo_26 Download bozae_celo_26
bozae_celo_27 Download bozae_celo_27
bozae_celo_28 Download bozae_celo_28
bozae_celo_29 Download bozae_celo_29
bozae_celo_30 Download bozae_celo_30
bozae_celo_31 Download bozae_celo_31
bozae_celo_32 Download bozae_celo_32
bozae_celo_33 Download bozae_celo_33
bozae_celo_34 Download bozae_celo_34
bozae_celo_35 Download bozae_celo_35
bozae_celo_36 Download bozae_celo_36
bozae_celo_37 Download bozae_celo_37
bozae_celo_38 Download bozae_celo_38
bozae_celo_39 Download bozae_celo_39
bozae_celo_40 Download bozae_celo_40
bozae_celo_41 Download bozae_celo_41
bozae_celo_42 Download bozae_celo_42
bozae_celo_43 Download bozae_celo_43
bozae_celo_44 Download bozae_celo_44
bozae_celo_45 Download bozae_celo_45
bozae_celo_46 Download bozae_celo_46
bozae_celo_47 Download bozae_celo_47
bozae_celo_48 Download bozae_celo_48
bozae_celo_49 Download bozae_celo_49
bozae_celo_50 Download bozae_celo_50
bozae_celo_51 Download bozae_celo_51
bozae_celo_52 Download bozae_celo_52
bozae_celo_53 Download bozae_celo_53
bozae_celo_54 Download bozae_celo_54
bozae_celo_55 Download bozae_celo_55
bozae_celo_56 Download bozae_celo_56
bozae_celo_57 Download bozae_celo_57
bozae_celo_58 Download bozae_celo_58
bozae_celo_59 Download bozae_celo_59
bozae_celo_60 Download bozae_celo_60
bozae_celo_61 Download bozae_celo_61
bozae_celo_62 Download bozae_celo_62
bozae_celo_63 Download bozae_celo_63
bozae_celo_64 Download bozae_celo_64

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Вольга Сяліцкая

 

0
  • #Божае Цела(5)
  • #працэсія(4)
  • #Гродна(123)
  • #Фотарэпартаж(227)
Створана 17 Чэрвеня 2022
Абноўлена 17 Чэрвеня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя