Skip to main content

Маленькія парафіяне ў Раготне прыступілі да Першай Камуніі

ragotna 85 чэрвеня ў жыцці невялічкай парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Дзятлаўскі дэканат) адбылася важная падзея – сем маленькіх парафіянаў першы раз прынялі ў свае сэрцы Езуса ў Эўхарыстыі.

Напярэдадні яны першы раз пакаяліся ў сваіх грахах на споведзі.

Падчас урачыстай святой Імшы ў парафіяльным касцёле дзеці былі ў цэнтры ўвагі – яны аздобілі літургію чытаннем Божага слова, малітвамі і спевамі, аднавілі абяцанні хросту, прынеслі ў працэсіі ахвярныя дары.

Таксама яны пачулі павучальныя словы ад свайго пробашча аб тым, што гэты дзень вельмі важны ў іх жыцці – Езус прыходзіць у іх сэрцы, іх душы. “І вам, дарагія дзеці, трэба старацца, каб Ён застаўся там назаўсёды. А мы, дарослыя – бацькі, хросныя, бабулі і дзядулі, парафіяне і я, як ваш пробашч, будзем старацца вам у гэтым дапамагаць і даваць добры прыклад”, – дадаў святар.

Кс. Павел Скуба