Skip to main content

Дзеці з Астраўца пасля Першай Камуніі здзейснілі пілігрымку падзякі ў гудагайскі санктуарый

deti komunijne 1Дзеці, якія ў гэтым годзе першы раз прыступілі да святой Камуніі ў парафіі святых Космы і Дам'яна ў Астраўцы, здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

Склалася традыцыя, што дзеці пасля прыняцця Першай Камуніі разам са сваімі блізкімі і сястрой катэхеткай пілігрымуюць да Маці Божай, каб дзякаваць за дар Эўхарыстыі.

У санктуарыі дзеці ўдзельнічалі ў святой Імшы, а таксама прынялі кармэліцкі шкаплер.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: с. Вера Кучук