
Як паўстала ідэя такога набажэнства ў Пабернардынскім касцёле, распавёў клерык Часлаў Ладыка, адзін з адказных за правядзенне Крыжовага шляху:
- Практыка Крыжовага шляху ў нашай семінарыі распачалася 2 гады таму. Пасля ўтварэння місійнага кола клерыкі выступілі з ініцыятывай маліцца Крыжовым шляхам і ахвяраваць яго ў інтэнцыі місіі і паўсюднага Касцёла. Спачатку Крыжовы шлях, у якім удзельнічалі ўсе ахвотныя клерыкі, праводзіўся ў семінарыйнай капліцы і заканчваўся бласлаўленнем духоўнага айца нашай семінарыі. Праз год такой практыкі ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі прапанаваў праводзіць набажэнства Крыжовага шляху ў Пабернардынскім касцёле. Пробашч касцёла ксёндз Антоній Ханько ахвотна нас прыняў і даў дазвол, а ў найбліжэйшую нядзелю абвясціў і запрасіў парафіян да ўдзелу ў гэтым набажэнстве. І ўжо з кастрычніка гэтага года клерыкі Гродзенскай ВДС праводзяць набажэнства Крыжовага шляху ў гэтым касцёле.
- Усіх сардэчна запрашаем на гэтае набажэнства!
Здымак з zpb.org.pl