Skip to main content

Фотафакт: урачыстасць Першай Камуніі ў Казловічах

kamunia kazlowicze 929 мая ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі ў Казловічах (дэканат Гродна-Усход) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.

У гэты дзень у старадаўняй святыні група дзяцей упершыню прыняла ў свае сэрцы Пана Езуса.

Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Яўген Барысюк. Гамілію прамовіў пробашч парафіі бл. Міхала Сапоцькі ў Абухаве (дэканат Гродна-Усход) кс. Міхал Васількевіч. Святар заахвоціў дзяцей зрабіць Езуса Хрыста сваім найлепшым Сябрам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Галіна Валюшка