22 мая ў лідскай парафіі Святой Сям’і адбылося вялікае свята – маленькія вернікі парафіі прыступілі да Першай Камуніі. 130 дзяцей упершыню ў сваім жыцці прынялі Езуса ў сэрца.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е ў гэты дзень, кожнае з дзяцей было шчаслівае таму, што Езус прыходзіць да яго пад выглядам святой Камуніі.
Святочную Імшу цэлебраваў пробашч парафіі кс. Руслан Мазан.
Да гэтай важнай у іх жыцці падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў.
У канцы літургіі дзеці разам з бацькамі падзякавалі святарам і законным сёстрам за духоўную апеку і дапамогу ім у тым, каб расла іх вера.
Віталій Гурэц