Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Сустрэча для духоўных асобаў і катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях

24 Мая 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 24 Мая 2022

trok sustrecza 5223 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыўся дзень засяроджання для святароў, законных сясцёр і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча стала нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і за 2021-2022 катэхетычны год, які падыходзіць да завяршэння.

Шматлікія ўдзельнікі – духавенства, законныя сёстры і свецкія катэхеты – выслухалі канферэнцыю “Марыя, Маці і ўзор новай евангелізацыі”, з якой выступіў а. доктар Андрэй Шчупал CSsR, дырэктар Аддзела навучання і выхавання Гродзенскай курыі.

trok sustrecza 48

Спачатку патлумачыўшы, што такое новая евангелізацыя, святар звярнуў увагу на пагрозы ў свеце, якім мусіць супрацьстаяць сучасны катэхет. Сярод гэтых пагроз ён назваў рэлятывізм у галіне як веры, так і маральнасці, што датычыць найперш маральных прынцыпаў, якія належыць бараніць, асабліва сужэнскай вернасці, сексуальнай этыкі, абароны жыцця пачынаючы ад зачацця да натуральнай смерці.

Яшчэ адной крыніцай атакі на Касцёл святар назваў атэістычную ідэалогію, ці адмаўленне існавання Бога. Сярод выклікаў, якім трэба супрацьстаяць, ён узгадаў таксама паўсюдную эратызацыю жыцця. Дакладчык адзначыў і тое, што сёння шмат людзей не вярнулася ў Касцёл пасля перыяду пандэміі каранавірусу.

Рэдэмптарыст звярнуў увагу на рысы катэхета: той павінен быць “Божым чалавекам”, бескампрамісным, адважным, ахвярным, павінен любіць сваіх вучняў, жыць Евангеллем кожны дзень.

У другой частцы канферэнцыі святар засяродзіў увагу на Марыі, якая з’яўляецца ўзорам для катэхета ў сваім даверы Богу, слуханні Божага слова, апостальстве, малітве, успрыманні пакутаў і нягодаў. Таксама ён казаў пра тое, як сёння Марыя можа дапамагаць катэхету ў рэалізацыі яго місіі навучання.

У далейшай частцы свайго выступлення дакладчык прадставіў справаздачу па працэсе навучання ў Гродзенскай дыяцэзіі, назваўшы колькасць вучняў і катэхетаў у паасобных дэканатах.

Цэнтральнай падзеяй дня была Імша падзякі, якую цэлебраваў на палявым алтары біскуп Аляксандр Кашкевіч. На пачатку літургіі іерарх нагадаў, што месяц май – асаблівая нагода выразіць удзячнасць Богу.

Як падкрэсліў біскуп, у гэты час мы дзякуем Пану за дзяцей, якія ўпершыню прыступаюць да эўхарыстычнага стала, і за моладзь, якая ўзбагачаецца дарамі Духа Святога ў сакрамэнце хрысціянскай сталасці.

Таксама пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што для многіх святароў і кансэкраваных асобаў гэта нагода падзякаваць Богу за дар святарскага ці кансэкраванага жыцця ў чарговую гадавіну яго распачацця.

trok sustrecza 69

Таму, дадаў іерарх, ён сам прыбывае ў гэтае святое месца з патрэбы сэрца, каб дзякаваць Пану – праз Марыю і разам з Ёю – за дар жыцця, за ўсе атрыманыя ласкі, а асаблівым чынам за 31 год біскупскага служэння.

Біскуп цэлебраваў Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне, асабліва за духоўных асобаў і катэхетаў, якія першыя даюць прыклад жывой веры і ўказваюць іншым вернікам дыяцэзіі шлях да Бога.

Гамілію прамовіў дэкан Лідскага дэканату кс. Андрэй Роўба CRL. Святар казаў пра тое, што Найсвяцейшая Панна Марыя павінна быць узорам жыцця і паводзінаў для кожнага чалавека і важна нястомна ўглядацца ў Яе. Таксама ён падкрэсліў, што Марыя жадае, каб кожнае Яе дзіця было шчаслівае і мела ўсяго ў дастатку.

На заканчэнне Імшы з віншаваннямі да біскупа Гродзенскага звярнуўся біскупскі вікарый Лідскага рэгіёна кс. канонік Уладзімір Гуляй. Ад імя ўсіх, хто ўтварае дыяцэзію, святар выказаў іерарху словы падтрымкі і запэўнівання ў малітве за свайго пастыра.

Перш чым удзяліць благаслаўленне, біскуп Кашкевіч падзякаваў усім прысутным за прыбыццё, падкрэсліўшы, што вельмі рады магчымасці правесці цудоўны і важны для яго дзень гадавіны біскупскага пасвячэння ў гэтым прыгожым, дарагім яго сэрцу санктуарыі.

Карыстаючыся нагодай, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў за дар малітвы ў яго інтэнцыі, не толькі ў гэты дзень, але і на працягу ўсяго яго служэння.

Віцэ-канцлер біскупскай курыі ў Гродне кс. канонік Антоні Грэмза прачытаў дэкрэты, якімі біскуп у гэты дзень прызначыў пяць новых канонікаў катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра. 

trok_sustrecza_43 Download trok_sustrecza_43
trok_sustrecza_44 Download trok_sustrecza_44
trok_sustrecza_45 Download trok_sustrecza_45
trok_sustrecza_46 Download trok_sustrecza_46
trok_sustrecza_47 Download trok_sustrecza_47
trok_sustrecza_48 Download trok_sustrecza_48
trok_sustrecza_49 Download trok_sustrecza_49
trok_sustrecza_50 Download trok_sustrecza_50
trok_sustrecza_51 Download trok_sustrecza_51
trok_sustrecza_52 Download trok_sustrecza_52
trok_sustrecza_53 Download trok_sustrecza_53
trok_sustrecza_54 Download trok_sustrecza_54
trok_sustrecza_55 Download trok_sustrecza_55
trok_sustrecza_56 Download trok_sustrecza_56
trok_sustrecza_57 Download trok_sustrecza_57
trok_sustrecza_58 Download trok_sustrecza_58
trok_sustrecza_59 Download trok_sustrecza_59
trok_sustrecza_60 Download trok_sustrecza_60
trok_sustrecza_61 Download trok_sustrecza_61
trok_sustrecza_62 Download trok_sustrecza_62
trok_sustrecza_63 Download trok_sustrecza_63
trok_sustrecza_64 Download trok_sustrecza_64
trok_sustrecza_65 Download trok_sustrecza_65
trok_sustrecza_66 Download trok_sustrecza_66
trok_sustrecza_67 Download trok_sustrecza_67
trok_sustrecza_68 Download trok_sustrecza_68
trok_sustrecza_69 Download trok_sustrecza_69
trok_sustrecza_70 Download trok_sustrecza_70
trok_sustrecza_71 Download trok_sustrecza_71
trok_sustrecza_72 Download trok_sustrecza_72
trok_sustrecza_73 Download trok_sustrecza_73
trok_sustrecza_74 Download trok_sustrecza_74
trok_sustrecza_75 Download trok_sustrecza_75
trok_sustrecza_76 Download trok_sustrecza_76
trok_sustrecza_77 Download trok_sustrecza_77
trok_sustrecza_78 Download trok_sustrecza_78
trok_sustrecza_79 Download trok_sustrecza_79
trok_sustrecza_80 Download trok_sustrecza_80
trok_sustrecza_81 Download trok_sustrecza_81
trok_sustrecza_82 Download trok_sustrecza_82
trok_sustrecza_83 Download trok_sustrecza_83

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 24 Мая 2022
Абноўлена 24 Мая 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя