Skip to main content

Астравец успамінаў памерлага святара

Мінула ўжо 10 гадоў са дня, калі ў вечнасць адышоў кс. прэл. Алаізій Тамковіч. На свята св. Мікалая 2001 года нястомны душпастыр і шматгадовы пробашч у Астраўцы адышоў да Пана па вечную ўзнагароду. Гэта дзякуючы намаганням ксяндза прэлата на нашых землях праіснавала вера.

Па запрашэнні ксяндза Юзафа Багдзевіча ў парафіяльную святыню, каб памаліцца за душу памерлага святара, прыбылі вернікі і ксяндзы з дэканата. Перад св. Імшой былі адпраўлены жалобныя Нешпары. Ксёндз дзекан Здзіслаў Пікула падчас св. Імшы заахвоціў усіх да супольнай малітвы за душу памерлага святара. Казанне абвясціў а. Казімір, кармеліт з Гудагая. У казанні а. Казімір нагадаў прысутным пра жыццё і дзейнасць ксяндза прэлата, а таксама падкрэсліў цяжкі святарскі шлях сп. кс. Алаізія. Як адзначыў казнадзей, кс. прэлат усёй сваёй асобай адказаў Хрысту на Яго заклік: “Ідзі за мной”.

Ксёндз прэлат быў пахаваны каля касцёла. Вернікі, ідучы ў святыню, часта моляцца пры магіле памерлага пробашча.