Mесяц май, самы прыгожы ва ўсім годзе і таму таксама прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, цешыць нас свежай зелянінай маладой лістоты і рознакаляровымі кветкамі, якіх становіцца ўсё больш.
У гэты час квітнеюць пладовыя дрэвы. Таму гаспадару аднаго з пладовых садоў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі прыйшла цудоўная думка запрасіць святароў, каб яны благаславілі цвіценне ў садзе.
Ксёндз канонік Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат), і ксёндз канонік Павел Салабуда, пробашч парафіі Святога Духа ў Гродне, разам памаліліся аб ураджаі і захаванні пладоў зямлі, а таксама папрасілі Бога аб добрым надвор’і і благаслаўленні ў кожнай чалавечай працы.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі