Паважаны Ксёндз Юрый! З нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем, каб добры Бог адарыў Вас мноствам сіл, здароўем, мудрасцю і цярплівасцю для рэалізацыі планаў, каб Святы Дух спадарожнічаў Вам і асвячаў жыццёвы шлях на працягу доўгіх гадоў, а Маці Божая абдымала і ахінала цеплынёй свайго сэрца.
Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем і задавальненнем ад выконваемай паслугі, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Блаславі Вас Бог за Ваша ахвярнае служэнне і добрае сэрца!
З малітвай, супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця” і партала Grodnensis.by