Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Тракелях адзначылі 50-годдзе смерці кс. Міхала Шалкевіча, былога пробашча

17 Мая 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 17 Мая 2022

50god smerci 1514 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася Імша ў інтэнцыі кс. Міхала Шалкевіча, былога пробашча гэтай парафіі, у 50-ю гадавіну яго смерці і 100-ю прызначэння яго пробашчам.

Эўхарыстыю, на якой сабраліся шматлікія парафіяне і госці, цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічалі таксама святары.

На пачатку літургіі ўсіх прывітаў кусташ санктуарыя і пробашч тракельскай парафіяльнай супольнасці кс. Юрый Бяганскі. Ён адзначыў, што гэта дзень удзячнасці Богу за руплівага пастыра, які ўчыніў шмат для мясцовай парафіі і за служэнне якога верны люд сёння хоча дзякаваць Пану.

У гаміліі кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі, пробашч лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, нагадаў жыццёвы шлях кс. Міхала, чыё жыццё было хоць і вельмі цяжкім, але багатым на розныя падзеі.

Ксёндз Лісоўскі адзначыў, што сённяшняму свету патрэбныя менавіта такія клапатлівыя святары, якія будуць даваць добры прыклад, а праз сваё адданае служэнне натхняць іншых ахвяроўваць сваё жыццё для таго, каб служыць Богу, Касцёлу і людзям.

50god smerci 10

Пасля Імшы ўсе сабраліся на прыкасцёльных могілках, дзе біскуп Кашкевіч благаславіў сімвалічны помнік, які дзякуючы старанням сённяшняга пробашча і ўдзячных вернікаў быў пастаўлены ў памяць ксяндза Міхала Шалкевіча, пахаванага ў сямейнай грабніцы ў Ольштыне (Польшча).

Ксёндз Міхал Шалкевіч, сын Мацвея і Евы, нарадзіўся 18 верасня 1891 года ў вёсцы Дубовая Гродзенскага раёна ў шматдзетнай сям’і, у якой выхоўвалася дзесяць дзяцей.

У 1905 годзе скончыў чатырохгадовую школу ў Адэльску каля Гродна. Да 1908 года працаваў у польскага пана Клімашэўскага на пасадзе пісара, у яго абавязкі ўваходзіла занатоўваць аб’ём прац, выкананых рабочымі. Разам з тым рыхтаваўся да паступлення ў васьмігадовую гімназію ў Гродне, дзе правучыўся два гады. Пасля вярнуўся ў бацькоўскі дом і рыхтаваўся да паступлення ў духоўную семінарыю ў Вільні, у якую быў залічаны ў 1911 годзе.

Пасля чатырох гадоў вучобы ў віленскай семінарыі 14 жніўня 1915 года ў Санкт-Пецярбургу біскуп Ян Цепляк удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне. У сувязі з Першай сусветнай вайной на Радзіму не вярнуўся, а быў накіраваны ў Маскву ў цэнтр дапамогі палякам-мігрантам, дзе працаваў са снежня 1915 па сакавік 1916 года. Пасля быў накіраваны вікарыем у парафію ў Дзісне, а 19 снежня 1916 года – у парафію ў Мосары. Тэрыторыі гэтых парафій на той час былі ўжо вызвалены ад нямецкай акупацыі. З 4 красавіка 1917 года быў вікарыем у суседняй парафіі.

Падчас служэння выступаў з навукамі і праводзіў катэхізацыю на беларускай мове, што ў тыя часы было рэдкасцю, бо Каталіцкі Касцёл карыстаўся ў асноўным польскай мовай.

29 сакавіка 1922 года быў прызначаны пробашчам тракельскай парафіі ў Лідскім дэканаце. У 1934 годзе быў узнагароджаны мясцовымі ўладамі за грамадскую дзейнасць. Распаўсюджваў сярод вернікаў каталіцкую перыёдыку і рэлігійную літаратуру на беларускай мове. З прыходам савецкай улады пасля 17 верасня 1939 года дзякуючы добрым адносінам з габрэямі заставаўся ў пашане і быў у добрых адносінах з мясцовым кіраўніцтвам. Па ініцыятыве кс. Міхала і з яго дапамогай адпраўляліся харчовыя пасылкі сем’ям, сасланым у 1940 годзе ў Сібір.

Падчас нямецкай акупацыі ў ліпені 1941 года кс. Міхал выпрасіў у нямецкага каменданта адмену рашэння аб расстрэле габрэяў у весцы Тракелі, а таксама дапамагаў уцекачам з мясцовага гета. Акрамя гэтага таемна аказваў дапамогу савецкім салдатам, якія аказаліся ў акружэнні на акупаванай тэрыторыі. З дапамогай хабару з алкаголю і сала выкупіў групу сваіх вернікаў, якіх хацелі вывезці на працу ў Германію.

30 красавіка 1949 года быў арыштаваны НКУС па падазрэнні ў супрацоўніцтве з польскімі бандамі. Быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, сцвярджалася, што з 1924 года да моманту арышту ён захоўваў у кватэры антысавецкую літаратуру і газеты. Быў заключаны ў турму №1 у Гродна. Пасля яго арышту парафіянка з вёскі Забалаць Ядзвіга Кель 7 мая 1949 года напісала пракурору ліст, у якім расказала, што кс. Міхал на працягу двух тыдняў хаваў яе мужа Уладзіслава, савецкага партызана, якому немцы пагражалі расправай, а ёй самой дапамагаў матэрыяльна.

Падобны ліст гэтаму ж пракурору скіравалі 15 чэрвеня 1949 вернікі Ян Радзевіч і Юзаф Каркінец з вёскі Левашы Лідскага раёна. У ім паведамлялася, што падчас нямецкай акупацыі кс. Шалкевіч хаваў іх у сябе і тым самым выратаваў ад смерці. Аднак гэтыя факты не былі ўзятыя пад увагу, і 12 жніўня 1949 года кс. Міхал быў асуджаны на 10 гадоў лагернай працы і пазбаўлены грамадзянства на 5 гадоў.

Прысуд адбываў у Краснатуранску на Паўночным Урале з правам вяртання на ранейшае месца жыхарства. Знаходзячыся ў лагеры, атрымліваў ад вернікаў харчовыя пасылкі, якімі карысталіся і іншыя зняволеныя.

Быў вызвалены па стане здароўя (як інвалід) 28 лютага 1955 года, вярнуўся ў тракельскую парафію і дзякуючы намаганням вернікаў атрымаў 26 сакавіка рэгістрацыю. Аднак пасля трох гадоў працы 26 чэрвеня 1958 года быў пазбаўлены яе. НКУС абвінаваціў яго ў супрацоўніцтве з Ватыканам праз кантакты з польскім духавенствам.

17 лютага 1959 года са згоды дэкана Лідскага ксяндза Баляслава Гудзейкі выехаў у Польшчу. Ад вікарыя капітулу ў Беластоку ксяндза Адама Савіцкага атрымаў рэкамендацыйны ліст у Вармінскую дыяцэзію. Быў пробашчам у парафіі св. Мікалая ў Эльблонгу, капеланам у ваяводскім шпіталі, ездзіў у капліцу ў Навакове. У 1960 годзе быў адміністратарам парафіі ў Бянове. 27 студзеня 1962 года Папа Ян XXIII надаў яму тытул свайго камергера, а Папа Павел VI – званне папскага камергера.

У 1971 годзе пакінуў парафію ў Бянове і пасяліўся ў Квідзыне ў сваёй роднай сястры. Адышоў у вечнасць 15 лютага 1972 года ў шпіталі медыцынскай акадэміі ў Гданьску. Пахаваны ў сямейнай грабніцы ў Ольштыне.

50god_smerci_1 Download 50god_smerci_1
50god_smerci_10 Download 50god_smerci_10
50god_smerci_11 Download 50god_smerci_11
50god_smerci_12 Download 50god_smerci_12
50god_smerci_13 Download 50god_smerci_13
50god_smerci_14 Download 50god_smerci_14
50god_smerci_15 Download 50god_smerci_15
50god_smerci_2 Download 50god_smerci_2
50god_smerci_3 Download 50god_smerci_3
50god_smerci_4 Download 50god_smerci_4
50god_smerci_5 Download 50god_smerci_5
50god_smerci_6 Download 50god_smerci_6
50god_smerci_7 Download 50god_smerci_7
50god_smerci_8 Download 50god_smerci_8
50god_smerci_9 Download 50god_smerci_9

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 17 Мая 2022
Абноўлена 18 Мая 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя