Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Урачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай адзначылі ў Слоніме

9 Мая 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 09 Мая 2022

slonim 407 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста.

У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату кс. Аляксандрам Рудзевічам і грэка-каталіцкае духавенства на чале з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі а. Юрый Катовіч OFMCap. Гамілію прамовіў архімандрыт Сяргей Гаек. Ён казаў пра гісторыю шанавання копіі цудатворнай іконы Маці Божай Жыровіцкай, каранаванай залатымі папскімі каронамі, перад якой маліліся ў гэты дзень мясцовыя вернікі лацінскага абраду i грэка-католікі. Раней яна знаходзілася ў кляштары базыльянаў у Жыровічах, а сёння захоўваецца ў слонімскім касцёле.

slonim 30

Каранацыя іконы папскімі каронамі адбылася ў 1730 г. На той час былі вядомыя тры выявы Жыровіцкай іконы Маці Божай, якія праславіліся цудамі: каменная, якая цудоўным чынам з’явілася ў XV стагоддзі і знаходзілася ў Жыровічах; ікона-фрэска з базыльянскага касцёла святых мучанікаў Сяргея і Вакха ў Рыме; мастацкая копія рымскай іконы-фрэскі, напісаная на палатне.

Гэтая трэцяя ікона была даслана з Рыма ў Жыровічы і каранавана папскімі каронамі. Пасля доўгай і складанай гісторыі цяпер яна ўшаноўваецца ў слонімскім касцёле.

Жыровіцкі абраз праславіўся шматлікімі ласкамі, якія атрымлівалі верныя хрысціяне, што прасілі заступніцтва Маці Божай у розных сітуацыях свайго жыцця. Рэха гэтых ласкаў і цудаў дайшло да Рыма, дзе рашэнне “ўскласці на галаву Богадзіцяці Езуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у храме айцоў Ордэна св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны” было прынята ў 1726 годзе, у час пантыфікату Папы Бэнэдыкта ХІII. Але сама каранацыя мела месца ўжо падчас пантыфікату яго наступніка, Папы Клімента XII.

slonim 41

Гэта была першая каранацыя папскімі каронамі абраза Маці Божай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

На працягу стагоддзяў перад цудатворным абразом маліліся грэка-католікі, рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці еднасці хрысціянаў. Гэтая пабожная традыцыя жыве і ў нашыя дні.

Сапраўды вельмі радасны факт, што перад гэтай каранаванай іконай сёння моляццa разам вернікі розных традыцый, усходняй і заходняй.

slonim_21 Download slonim_21
slonim_29 Download slonim_29
slonim_30 Download slonim_30
slonim_31 Download slonim_31
slonim_32 Download slonim_32
slonim_33 Download slonim_33
slonim_34 Download slonim_34
slonim_35 Download slonim_35
slonim_36 Download slonim_36
slonim_37 Download slonim_37
slonim_38 Download slonim_38
slonim_39 Download slonim_39
slonim_40 Download slonim_40
slonim_41 Download slonim_41
slonim_42 Download slonim_42
slonim_43 Download slonim_43
slonim_44 Download slonim_44
slonim_45 Download slonim_45
slonim_46 Download slonim_46
slonim_47 Download slonim_47
slonim_48 Download slonim_48
slonim_49 Download slonim_49
slonim_50 Download slonim_50
slonim_51 Download slonim_51
slonim_52 Download slonim_52
slonim_53 Download slonim_53
slonim_54 Download slonim_54
slonim_55 Download slonim_55

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 09 Мая 2022
Абноўлена 10 Мая 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя