24 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся велікодны канцэрт.
Свае яркія нумары, сардэчныя віншаванні і пажаданні прысутным падарылі ўдзельнікі парафіяльнага дзіцяча-моладзевага хору “Містэрыум”.
Канцэрт, на якім выконваліся радасныя песні і гучалі віншаванні, стаў працягам найважнейшай падзеі ва ўсім літургічным годзе – свята Уваскрасення Пана.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Павел Ленартовіч