24 красавіка ў парафіі св. Станіслава, біскупа, і св. Максімільяна Кольбэ ў Каробчыцах (дэканат Гродна-Захад) наймалодшыя вернікі – дзеці і моладзь – паказалі пасхальную містэрыю.
Прадстаўленне пра Уваскрасенне Езуса Хрыста было падрыхтавана пад кіраўніцтвам катэхеткі с. Магдаліны Кулай CSCII.
Апошні дзень актавы Пасхі стаў добрай нагодай, каб яшчэ раз перажыць таямніцу Хрыстовага Змёртвыхпаўстання, якое прыносіць кожнаму чалавеку новую надзею. Акцёры хацелі пажадаць усім прысутным у парафіяльнай капліцы, каб гэтая надзея ў моцы Духа Святога вяла іх да ўваскрасення і радасці неба.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі