Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама ксяндза Яна Сарэлы

candle 2038736 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 18 красавіка адышла ў вечнасць Яніна Сарэла, мама ксяндза Яна Сарэлы, духоўнага айца Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пахаванне адбудзецца ў сераду 20 красавіка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).

Пачатак пахавальнай св. Імшы - 12.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…