Skip to main content

Хрыстус уваскрос! Віншаванні ад рэдакцыі

zmartchwywstanieДарагія чытачы, перш чым аслепіць нас сваёй відавочнасцю ззянне раніцы Уваскрасення, у якую мы спяваем радаснае “Аллелюя”, хачу aд імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі перадаць простыя словы віншаванняў.

Няхай Хрыстус Адкупіцель, які перамог смерць, пекла і шатана, удзяляючы сваю радасць і мір, удзеліць нам усім таксама сілы, каб пераадолець усё старое ў нашым жыцці.

Няхай ззянне раніцы дня Уваскрасення асветліць нашы дарогі і вядзе нас да Таго, які ёсць Дарога, Праўда і Жыццё.

Няхай вялікая моц Уваскрасення будзе і нашым удзелам, і крыніцай для плённага ажыццяўлення штодзённых задач.

А найперш няхай правіца Пана аказвае сваю моц кожны дзень нашага служэння Богу і людзям. Калі гэта слушна, справядліва і прыемна Богу, няхай так станецца!

Усім нашым сябрам, дарагім чытачам, кожнаму, хто натхняецца нашай сціплай дзейнасцю на карысць разумення і абвяшчэння Слова, жадаем вясёлых святаў Уваскрасення Пана! Аллелюя!

З дарам малітвы,

кс. Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай курыі