Skip to main content

Фотафакт: напярэдадні Вялікадня кусташ тракельскага санктуарыя благаславіў кулічы на прадпрыемстве

lida chlebzawod 1Кожны год напярэдадні Вялікадня ААТ “Лідахлебапрадукт” радуе жыхароў горада смачнай і свежай святочнай выпечкай.

У дні перад святамі на прадпрыемства запрасілі кс. Юрыя Бяганскага, кусташа санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Святар благаславіў усю велікодную прадукцыю і тыя лініі, дзе яна вырабляецца, a таксама выказаў сардэчныя віншаванні працаўнікам прадпрыемства, якія будуць адзначаць святы Уваскрасення Пана.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі