Skip to main content

Вынікі турніра па футболе імя бл. Яна Паўла

10 каманд з парафій Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у футбольным турніры памяці бл. Яна Паўла ІІ, які адбыўся ў Слоніме 25-26 лістапада.

 Гэта былі каманды з парафій: Гродна-Паўднёвы, Слонім, Гродна-Аўгустовак, Ліда, Грандзічы, Сапоцкін, Вілейка, Шчучын, Брэст, а таксама каманда святароў.

Першае месца ў турніры (агульная колькасцю мячоў – 19) занялі гаспадары – каманда слонімскай парафіі св. апостала Андрэя.

Выніковыя месцы астатніх каманд размеркаваліся наступным чынам:
2 – Гродна-Паўднёвы (пар. Беззаганнага Зачацця Панны Марыі)
3 – Грандзічы-Путрышкі (пар. св. Роха)
4 – Ліда (пар. Святой Сям’і)
5 – Гродна-Аўгустовак (пар. Вастрабрамскай Маці Божай Міласэрнасці)
6 – Брэст (пар. Маці Божай Каралевы)
7 – Сапоцкін (пар. св. Язафата Кунцэвіча)
8 – Шчучын (пар. св. Тэрэзы ад Езуса)
9 – каманда святароў
10 – Вілейка (пар. Узвышэння Святога Крыжа)

Турнір распачаўся Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў кс. Артур Малафей, арганізатар турніру. Гамілію прамовіў а. Андрэй Букштан OFMCap, пробашч парафіі св. апостала Андрэя ў Слоніме.

Пасля св. Імшы ўдзельнікі праслухалі канферэнцыю на тэму “Малады чалавек перад залежнасцямі сучаснага свету”. Пасля адбылася жараб’ёўка каманд, якую правёў галоўны спонсар турніру Баляслаў Вацлававіч Івашко. На цырымоніі адкрыцця турніру прысутнічаў старшыня аддзелу спорту і турызму Слонімскага гарвыканкама Генрых Лявонаў.

Другі дзень турніру таксама распачаўся Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў кс. Анатоль Ярошка OFMCap.

На ўзнагароджванні пераможцаў прысутнічаў консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яцэк Даліва. Асаблівую падзяку арганізатары турніру выказваюць спонсарам:

Івашко Баляслаў Вацлававіч (заснавальнік ААТ “Виботорг”)
Васілевіч Валерый Мікалаевіч (дырэктар ААТ “Виботорг”)
Генеральнае Консульства РП у г. Гродна (консул пан Яцэк Доліва)
Мацюкевіч Рамуальд Баляслававіч (фірма “Тайфун”, будаўнічыя сумесі LUX)
Бяссонаў Юрый Валянцінавіч (дырэктар УМГ ААТ “БЕЛТРАНСГАЗ” г. Слонім)
Кс. Віталій Дабраловіч (дырэктар САRITAS Гродзенскай дыяцэзіі)
Кс. Марэк Кудах і Марыя Куель (ПАРАФІЯДА св. Іосіфа Каласанцыуша, Варшава)
Пастаральны цэнтр пры канферэнцыі епіскапату Беларусі