Skip to main content

Дзень засяроджання для ўдзельнiкаў дзiцячых хораў прайшоў у гродзенскай парафіі

alszanka hor 229 сакавiка ў парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбыўся дзень засяроджання для ўдзельнiкаў дзiцячых хораў. Больш за 20 дзяўчынак i хлопчыкаў сустрэлiся, каб разам правесцi час, праслаўляючы Бога сваiм прыгожым спевам.

Сустрэча пачалася супольнай малiтвай, падчас якой дзецi прасiлi Пана Бога i сваiх анёлаў-ахоўнікаў аб дапамозе і апецы. На працягу ўсяго дня маленькiя музыкi пiльна старалicя развучваць песнi i спалучаць свае галасы, каб пазней загучаць як сапраўдны нябесны хор.

Спевы, малiтва i, безумоўна, гульнi i забавы зрабiлi дзень засяроджання жывой i вельмi радаснай сустрэчай з Богам.

alszanka hor 10

На заканчэнне дня дзецi сабралiся на святой Імшы, якая стала найважнейшым момантам усёй сустрэчы. Стоячы каля эўхарыстычнага стала, усе разам дзякавалi Пану за атрыманыя музычныя дары, а таксама за праведзены час.

С. Вікторыя Галуза CSSH