Skip to main content

Фотафакт: тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у гудагайскай парафіі

kr sz 1У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Набажэнства правялі наймалодшыя парафіяне, якіх падрыхтавала да гэтага катэхетка Алена Міхалевіч.

Сцэнар велікапоснага набажэнства перанёс прысутных у час мукі Пана Езуса і Яго крыжовага шляху да смерці на Галгоце і моманту, калі Яго паклалі ў грабніцу.

Маладыя акцёры дасканала ўвасобіліся ў ролі ў сцэнах крыжовага шляху Езуса, а таксама змаглі стварыць малітоўны настрой для годнага ўспрымання гэтай падзеі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Таццяна Бражыцка