Спатканне распачалося ўрачыстай св. Імшой, якую цэлебраваў ксёндз біскуп А. Кашкевіч. Казанне пра ролю святара ў сучасным свеце, у рэлігійным выхаванні ў сям’і прамовіў прафесар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі ксёндз канонік Раман Катлімоўскі. Пасля св. Імшы святары дэканату сустрэліся на сумесным спатканні ў моладзевым цэнтры, якое распачалося канферэнцыяй пра стан дэканату і бягучыя справы. Таксама святары мелі магчымасць выказаць ксяндзу біскупу А. Кашкевічу свае дасягненні, радасці і клопаты ў парафіяльнай працы, падзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі, задаць ксянзу біскупу пытанні. Падсумоўваючы, ксёндз біскуп заахвоціў святароў да вернасці свайму пакліканню і даручаным пастырскім абавязкам, да клопату аб навучанні дзяцей, моладзі і старэйшых. Ён нагадаў не забываць пра сваю святарскую ідэнтычнасць Божага слугі і імкнуцца ўдасканальваць сваё пастырскае служэнне. Словамі падзякі за руплівую працу, пажаданнем далейшага Божага благаслаўлення ксёндз біскуп А. Кашкевіч завяршыў дэканальнае спатканне.
