7 сакавіка ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбыўся велікапосны дзень засяроджання Францішканскага ордэну свецкіх.
На сустрэчы сабраліся каля 60 мужчын і жанчын з розных куткоў Беларусі, якія жывуць францішканскай духоўнасцю ў свеце.
У плане сустрэчы былі Крыжовы шлях, адарацыя Крыжа, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
Цэнтральнай падзеяй была святая Імша, на якой адбылося прыняцце новых членаў у Францішканскі ордэн свецкіх.
Члены гэтага свецкага ордэну на ўзор св. Францішка, свайго заснавальніка і брата, стараюцца несці людзям радасць і надзею ў кожны час і ў кожным месцы, a iх стылю жыцця ўласціва палымяная малітва – як асабістая, так і супольная, а таксама бескарыслівыя ўчынкі міласэрнасці для бедных і патрабуючых.
Таму з прычыны абставінаў, якія перажывае наш братэрскі народ ва Украіне, члены ордэну агарнулі малітвамі ўсіх, каго закранае гэтая вайна, просячы Бога аб міры ва ўсім свеце. Таксама яны абавязаліся працягваць маліцца ў гэтай важнай інтэнцыі, ахвяруючы за мір свае вырачэнні і пост, а для сябе саміх узнавілі абяцанне будаваць братэрскую супольнасць і евангельскі свет у кожнай сітуацыі, змагацца са спакусамі, распаўсюджваць дома і на працы разуменне агульнага дабра і братэрства.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі