Карнавал – добрая традыцыя, звязаная з маляўнічымі касцюмамі, музыкай і весялосцю. 26 лютага ў парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) быў арганізаваны карнавальны баль для дзяцей.
Дзецi ператварыліся ў прынцаў, прынцэс, фей, божых каровак, анёлаў, былі і персанажы любімых казак.
Яны выдатна правялi час, удзельнічаючы ў гульнях і танцах. Гульні суправаджаліся радасцю, смехам і спантаннай актыўнасцю дзяцей, а ўвесь баль прайшоў у прыемнай, душэўнай атмасферы і пакінуў незабыўныя ўражанні.
Дапоўнiў гэтую радасць салодкi пачастунак, якi чакаў дзяцей на заканчэнне мерапрыемства.
С. Вікторыя Галуза CSSH