
Асноўнай думкай казнадзеі была любоў і Божая міласэрнасць. Кс. Мікалай заахвоціў вернікаў як мага часцей у сваім жыцці рабіць дабро бліжнім, а таксама не расчароўвацца ў сваіх справах міласэрнасці. Казнадзей падкрэсліў: “Хрыстос з’яўляецца для нас найлепшым прыкладам таго, як рабіць дабро”.
Пасля св. Імшы адбылася сустрэча ў зале дома сёстраў назарэтанак, падчас якой удзельнікі душпастырства мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца са сваім новым душпастырам. Кс. Мікалай распавёў прысутным пра свае планы, якія хацеў бы рэалізаваць разам з удзельнікамі душпастырства.
Тэматыкай сёлетніх сустрэч душпастырства будуць святыя сакраманты. Прысутныя таксама запланавалі аплатковую сустрэчу ў студзені 2012 года.
Сустрэчы душпастырства службы здароўя адбываюцца ў кожную трэцюю нядзелю месяца а 16 гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле. Сардэчна запрашаем усіх урачоў і медсясцёр да ўдзелу ў сустрэчах.