Skip to main content

Kанцэрт у гонар св. Яна Боско прайшоў у Дзятлаве

diatlowo 613 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці ў Дзятлаве прайшоў канцэрт у гонар святога Яна Боско, заснавальніка супольнасці салезіянаў, літургічны ўспамін якога адзначаецца ў канцы студзеня.

На канцэрце, арганізатарам якога была мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на чале з яе пробашчам кс. Здзіславам Пікулам SDB, сабраліся вернікі.

Слоўна-музычную праграму падрыхтавалі дзеці і моладзь дзятлаўскай парафіі і музычны гурт “Боско-бэнд” парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, у якой служаць салезіяне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота і відэа: diatlovonews.by