Skip to main content

Дзіцячы конкурс на Божае Нараджэнне

Конкурс “Ствараем архіў Божага Нараджэння Гродзенскай дыяцэзіі” ладзіць Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў, а таксама Душпастырства акадэмічнай моладзі ў Гродне.

Пан Бог прыйшоў на свет як дзіця і таму вызнаем, што дзеці з’яўляюцца творцамі Божага Нараджэння.

У якой форме могуць дасылацца працы на конкурс? Апавяданне – для старэйшых дзяцей, а для наймалодшых – малюнкі.

Апавяданне на беларускай, рускай ці польскай мовах або малюнак трэба высылаць да 24 снежня.

Змест творчых прац:
1. Традыцыя святкавання Божага Нараджэння ў тваёй сям’і.
2. Як святкавалі Божае Нараджэнне твае бабулі і дзядулі, твае бацькі і як святкуеце сёння?
3. Віншаванні і пажаданні на Божае Нараджэнне тваім блізкім.

У конкурсе могуць удзельнічаць усе дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту паводле ўзроставых груп:
1 група – 1-4 класы
2 група – 5-7 класы
3 група – 8-9 класы
4 група – 10-12 класы

Узнагароды: усе ўдзельнікі атрымаюць паштоўкі з выявай свята Божага Нараджэння з благаслаўленнем ксяндза біскупа А. Кашкевіча. 4 найлепшыя аўтары апавяданняў на польскай мове атрымаюць падарункі ад Мацежы Школьнай.

Апавяданні і малюнкі трэба высылаць на адрас рэдакцыі з подпісам “Божае нараджэнне”. Усе творы будуць захоўвацца ў архіве Божага Нараджэння.