
Дзень 16 лістапада з’яўляецца дыяцэзіяльнай урачыстасцю (Маці Божай Вастрабрамскай), але для прысутных на гэтай сустрэчы святароў гэтая ўрачыстасць была важнай з іншай нагоды: 16 лістапада 2003 г. яны прынялі пасвячэнні дыяканату ў гродзенскай катэдры. Пасля святой Імшы адбылася супольная вячэра, падчас якой святары ўспаміналі розныя сітуацыі, звязаныя з вучобай у семінарыі і душпастырскай працай.
Дзякуем Пану Богу за гэтае спатканне!
Супольнасць калегаў з курсу дзякуе кс. Яўгену Учкуронісу (пробашчу парафіі ў Дзярэчыне) за арганізацыю сустрэчы, а ўсёй парафіяльнай супольнасці – за супольную малітву.