Skip to main content

У лідскай Фары павялічылася літургічная служба алтара

min lida 19 студзеня, у свята Хросту Пана, на заканчэнне перыяду Нараджэння Пана, у лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) значна павялічылася колькасць міністрантаў.

Да літургічнай службы алтара пасля плённай падрыхтоўкі, якую ўзначальвалі дыякан Уладзіслаў Малышка і галоўны міністрант Яраслаў, далучыліся пяцёра хлопцаў.

На святой Імшы, якую цэлебраваў вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч, кандыдатаў урачыста прынялі ў міністранты. Хлопцы ўпершыню апранулі комжы, і здаецца, што гэты момант яны запомняць на ўсё жыццё.

Напрыканцы Імшы новаабраныя міністранты падзякавалі святару, дыякану і старэйшым міністрантам за дапамогу і паабяцалі верна служыць Хрысту пры алтары.

Дзіяна Бранчэль

Фота: Эвяліна Буцько