Skip to main content

Калядны турнір па міні-футболе адбыўся ў Гродне

turnir 3529 снежня ў Гродне адбыўся калядны турнір па міні-футболе сярод моладзі каталіцкіх парафій.

Турнір быў накіраваны на яднанне падрастаючай моладзі з Панам праз спорт. Мэтамі яго правядзення былі Бог, зносіны з Ім, з’яднанне ў адзінае цэлае, каб дзяліцца асаблівай радасцю і атмасферай нараджэння Хрыста.

У правядзенне мерапрыемства ўнеслі вялікі ўклад адказны па справах спорту ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Артур Малафей, які яго арганізаваў, а таксама спонсар Ірына Лаўрыш і валанцёры гродзенскіх парафій св. айца Піо і Божай Міласэрнасці (Вішнявец).

Дзень пачаўся Імшой у гродзенскай парафіі Маці Божай Вастрабрамскай, святыня якой нядаўна адчыніла свае дзверы пасля будаўніцтва. Імшу цэлебраваў а. Максім Лабкоў CSsR, які ў гаміліі заклікаў да практычнага спаўнення запаведзі любові на бліжняга на ўвесь час турніру і ў наступныя дні актавы ўрачыстасці Божага Нараджэння.

Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі падзяліліся аплаткамі, выказаўшы адзін аднаму добрыя словы і святочныя пажаданні. “Гэта вельмі прыемнае адчуванне, калі нават незнаёмыя з велізарным задавальненнем адкрываюцца табе і дзеляцца прыемнымі словамі”, – сказаў адзін з удзельнікаў турніру.

turnir 38

Пасля абеду пачаліся спаборніцтвы, якія праходзілі ў бескампраміснай барацьбе па правілах сумленнай гульні.

У турніры ўдзельнічала 8 каманд (вучні 8-11 класаў). Вынікі наступныя:

1-е месца – парафія Святой Сям’і ў Лідзе

2-е месца – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме

3-е месца – каманда “Unitatem” (“Адзінства”), зборная парафіі св. Патрыка ў Варшаве, парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне і парафіі ў Макараўцах.

Лепшы гулец – Раман Мяккі (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме), лепшы бамбардзір – Даніэль Падзялінскі (“Unitatem”), лепшы варатар – Аляксандр Мамчыц (парафія Святой Сям’і ў Лідзе).

Выніковая табліца турніру:

1. парафія Святой Сям’і ў Лідзе

2. парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме

3. “Unitatem”

4. парафія св. айца Піо ў Гродне

5. парафія святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве

6. парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках

7. парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка)

8. каманда Баранавіч (з некалькіх парафій).

На завяршэнне, акрамя прызавых узнагарод, кожны ўдзельнік турніру і памочнік у яго арганізацыі атрымаў падарункі ад галоўнага спонсара.

Віталій Алізаровіч